• Ва Ўкраіне расьце карупцыя
  • 21.05.2011

Ва Ўкраіне расьце карупцыя. Паводле дасьледаваньня, праведзенага кансалтынгавай кампаніяй “Ernst and Young”, амаль усе ўкраінскія прадпрымальнікі – 91% - сутыкнуліся з выпадкамі патрабаваньня ў іх хабару. Пры гэтым бізнэсмэны зазначаюць, што сумы, якіх патрабуюць чыноўнікі, з году ў год растуць. Па ўзроўні карупцыі Ўкраіна займае перадапошняе месца ў Эўропе. Як паведамляе карэспандэнт Польскага радыё зь Кіева, украінскія чыноўнікі любяць весьці багаты стыль жыцьця, а ільвіная частка іх даходаў – гэта менавіта хабары. У сувязі з гэтым сакратар кіеўскага гарсавету Галіна Гярэга заклікала сваіх падначаленых не дражніць грамадзян дарагой вопраткай тыпу “Шанэль” ці “Армані”, а таксама каштоўнымі аўтамабілямі й мабільнымі тэлефонамі.

вс