Чэхі п’юць менш піва. Найбольшае спажываньне было адзначана ў 2005 годзе - 163,5 літра у год на аднаго жыхара.
Цягам 6 гадоў колькасьць выпітага бурштынавага напою зьменшылася на 18 літраў і цяпер складае 145 літраў.
Паводле экспэртаў, згаданая зьява вынікае са зьмены прывычкаў, паколькі ў Чэхіі павялічваецца колькасьць аматараў віна. Да гэтага прычыняеццаяк рост цэн на піва, так і зьмена стылю жыцьця. Пры гэтым усё менш жыхароў Чэхіі наведвае клясычныя піўныя.
Тым ня менш падзеньне спажываньня піва ня мае ніякага ўплыву на непахісную пазыцыю чэхаў у клясыфікацыі міжнародных аматараў піва. Па гэтым пытаньні яны займаюць першае месца, на 50 літраў спажытага на аднаго жыхара піва апярэджваючы немцаў.
Польшча займае 9 месца. У сярэднім паляк выпівае ў год 80 літраў піва.
аз