• „Расейская маёўка” ў Эльблёнгу
  • 21.05.2011

У польскім Эльблёнгу праходзіць фэст пад назвай „Расейская маёўка”. Мэта мерапрыемства - паказаць багацьце й разнастайнасьць культуры Расеі.

На сцэне выступяць гурты з Эльблёнга й вучні калінінградзкай музычнай школы – ляўрэаты многіх міжнародных конкурсаў.

Расейскі аркестар, гурт цымбалістаў ды фольк гурты прадэманструюць старадаўныя музычныя інструмэнты ды народную вопратку й гульні.

Падчас мерапрыемства можа будзе тасама на практыцы пазнаёміцца з расейскай кухняй, у тым ліку пакаштаваць стравы, якія любіў цар Аляксандар І.

аз