Лідар камуністычнай Карэі Кім Чэн Ір наведаў адзін з гарадоў у паўночнай частцы Кітая. Сёньня праходзіць другі дзень „сакрэтнага” візыту паўночнакарэйскага дыктатара ў краіну, бліжэйшага саюзьніка Паўночнай Карэі.
Як паведаміла адно з паўднёвакарэйскіх агенцтваў, Кім Чэн Ір прыбыў у горад Чан Чун у паўночным Кітаі на спэццягніку.
Візыты паўночнакарэйскага дыктатара - гэта заўсёды вялікая тайна, таму пакуль што мэта падарожжа ў Кітай захоўваецца ў сакрэце.
аз