На польскіх могілках на Монтэ-Касіна ў Італіі адбыліся паховіны ўрну з прахам удавы генэрала Ўладзіслава Андэрса - галоўнакамандуючага 2-га корпуса Польскіх вайсковых сілаў на Захадзе.
Ірэна Андэрс памерла 29 лістапада 2010 году ў Лёндане. Ёй было 90 гадоў. Згодна з апошнім жаданьнем памерлай, яна пахаваная побач са сваім мужам.
Сёньня на Монтэ-Касіна праходзілі ўрачыстасьці з нагоды 67-й гадавіны бітвы, у якой у гэтым месцы ў 1944 годзе ўдзельнічаў 2-гі корпус пад камандаваньнем генэрала Андэрса.
На ўрачыстасьцях прысутнічалі прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу, чыноўнікі ды вэтэраны з Польшчы й Вялікабрытаніі.
Ірэна Андэрс была вядомай акторкай і сьпявачкай у даваеннай Польшчы.
аз