• У Слупску праходзіць зьезд былых нямецкіх жыхароў горада
  • 22.05.2011

У Слупску (на ўзьбярэжжы Балтыкі)  ўпершыню праходзіць зьезд былых нямецкіх жыхароў горада.

Арганізатары мерапрыемства адмяжоўваюцца ад радыкальных дзеяньняў некаторых нямецкіх асяродзьдзяў, якія высоўваюць антыпольскія лёзунгі. Былыя жыхары Слупска кажуць, што мэта сустрэчы - працяг гісторыі й традыцый горада ды супрацоўніцтва з польскімі ўладамі й мясцовымі жыхарамі.

У Слупск прыбыло каля 250 былых даваенных жыхароў гораду, які да канфлікту ўваходзіў у склад Нямеччыны ды называўся Штольп.

Арганізатаркай зьезду зьяўляецца Ізабэль Сэльхайм – ганаровая грамадзянка Слупска, адна зь ініцыятаркаў польска-нямецкага паяднаньня.

У межах мерапрыемства госьці зь Нямеччыны наведаюць Слупск і ваколіцы.

аз