• У Іране арыштавалі 30 чалавек за шпіянаж
  • 22.05.2011

Іранская разьведка паведаміла пра арышт 30 зьвязаных з ЗША агентаў. Паводле заявы іранскай установы, шпіёнская сетка была нібыта створаная Цэнтральным разьведвальным упраўленьнем (ЦРУ).

Мяркуемыя шпіёны быццам бы зьбіралі інфармацыю ў навукова-дасьледчых інстытутах, а таксама на прадпрыемствах, якія былі зьвязаныя зь ядзернай праграмай Ірану.

Паведамленьне было зроблена праз два дні пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША абвінаваціў Іран у падтрымцы тэрарыстаў і спробе стварыць ядзерную зброю.

аз