• У Гішпаніі працягваюцца акцыі пратэсту
  • 22.05.2011

Тысячы грамадзянаў Гішпаніі пратэстуюць пры нагодзе сёньняшніх выбараў у муніцыпальныя й рэгіянальныя ўлады, патрабуючы сацыцяльна-палітычных рэформаў у краіне.

У Мадрыдзе ў акцыі, якая працягваецца ўжо тыдзень, удзельнічае ў асноўным беспрацоўная моладзь, якая незадаволена сытуацыяй, якая, паводле маладзёнаў, пазбаўляе іх будучыні.

Дэманстранты зьвяртаюць увагу на складаную сытуацыю на гішпанскім рынку працы, дзе ўзровень беспрацоўя дасягнуў 21%, а сярод маладых людзей – 45% . Пратэсты праходзяць у розных гарадох Гішпаніі.

Пакуль што ўлады паўстрымліваюцца ад сілавога вырашэньня сытуацыі.

аз