Для 79% палякаў візыт Барака Абамы ў Польшчу гэта важная падзея, - сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага інстытутам „Homo Homini” па заказу грамадзкага Польскага радыё.
Нагадаем, прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі наведае Польшчу 27-28 траўня.
17% апытаных лічаць, што візыт амэрыканскага прэзыдэнта ня мае ніякага значэньня. 4% не змаглі даць адназначнага адказу па гэтаму пытаньню.
Палякі падзеленыя, калі гаворка ідзе пра спадзяваньні на візыт амэрыканскага лідэра. 32,6% не спадзяецца ніякіх канкрэтных вынікаў. 28,6% спадзяецца на адмену візавага абавязку для польскіх грамадзянаў, а 12,9% на бліжэйшае супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі Амэрыкі.
Барак Абама прыляціць у Польшчы ў заканчэньні паездкі па Эўропе. Перад прылётам у Варшаву ён наведае Вялікабрытанію, Ірляндыю й Францыю.
аз