Раман Палянскі прыедзе на 36 Фэстываль польскіх мастацкіх фільмаў у Гдыні. За сваю творчасьць сусьветнавядомы рэжысэр атрымае прэмію “Плацінавыя ільвы”.
У Гдыні Палянскі правядзе таксама майстар-клясы “Анатомія сцэны”. Фэстываль распачнецца 6 чэрвеня й працягнецца да 11 чэрвеня.
У рамках асноўнага конкурсу будуць прадстаўленыя 12 фільмаў. Адбудуцца таксама кінапаказы для дзяцей, рэтраспэктывы, агляд дакумэнтальнага кіно, канцэрты, выставы. Штогод гдыньскі кінафэстываль наведвае каля 45 тыс. чалавек.
Фэстываль польскіх мастацкіх фільмаў – гэта адна з буйнейшых кінаімпрэз у Польшчы й адзіная, якая на такім высокім узроўні рэклямуе польскую кінематаграфію. Ён праводзіцца ад 1974 году.
дг