Найлепшым новым рухавіком 2011 году прызнаны Fiat 875cc TwinAir. Яго выпускаюць у фабрыцы Fiat Powertrain у горадзе Бельска-Бяла на поўдні Польшчы. Рухавік выкарыстоўваецца ў аўтамабілях Fiat500.
Такое рашэньне прыняло журы прэстыжнага конкурсу „International Engine of the Year Awards". У яго склад увайшлі 76 журналістаў, якія займаюцца матэрызацыйнай тэматыкай.
Рухавіком з найлпшымі хадавымі вынікамі быў абраны Ferrari 4.5 V8, а “зялёным” рухавіком стаў ізноў жа Fiat 875cc TwinAir.
TwinAir – гэта двухцыліндравы бэнзінны рухавік аб’ёмам 875 см2, магутнасьцю 85 КМ. Пакуль ён выкарыстоўваецца ў Fiat 500, але неўзабаве трапіць у новую Ланісю Ypsilon.
дг