• “Расея можа заблякаваць здабычу газу сланцавых пародаў у Польшчы”
  • 23.05.2011

Сусьветныя экспэрты папярэджваюць Польшчу, што Расея ўжо ведае, як заблякаваць здабычу газу сланцавых пародаў на тэрыторыі краіны. Адкрытых абвінавачаньняў ня будзе. Усё будзе рабіцца ціха, рукамі сакрэтных спэцслужбаў. Здабыча газу сланцавых пародаў – гэта сьмяротная небясьпека для “Газпрому” й расейскіх інтарэсаў.

Заблякаваць здабычу газу ў Польшчы Расея можа дзякуючы экалягічным арганізацыям. Пра гэта заявілі чэскія экспэрты па пытаньнях бясьпекі, генэралы запасу Іжы Шэдзівы й Андор Шаандар. Іх словы прыводзіць інтэрнэт-партал iDnes.

Паводле генэралаў запасу, Эўропа сёньня ў прамой залежнасьці ад расейскай сыравіны, і Масква ня будзе спакойна назіраць за тым, як дзякуючы польскаму газу гэтая залежнасьць будзе зьмяншацца. Галоўным саюзьнікам Расеі ў ЭЗ, на думку былых супрацоўнікаў чэскіх спэцслужбаў, стане Нямеччына, якая неўзабаве атрымае выключнасьць на падзел газу ў Эўропе дзякуючы Паўночнаму газаправоду.

Партал iDnes нагадвае, што ў Францыі, якая займае другое месца пасьля Польшчы па радовішчах газу сланцавых пародаў, Нацыянальны сход нядаўна прыняў рашэньне забараніць здабычу гэтай сыравіны менавіта з-за магчымых экалягічных наступстваў.

дг