Памежнікі з польска-беларускага пераходу ў Кукурыках не ўпусьцілі ў Польшчу пяць тонаў адкідаў. Кіроўца быў вымушаны вярнуцца.
Грузавік спрабаваў уехаць у Польшчу празь пераход у Кукурыках. Тавар падаўся супрацоўнікам Памежнай службы падазроным. Кіроўца, які вёз адкіды гэтак званага поліпрапылену, ня меў на руках адпаведнага дазволу, у тым ліку й галоўнага дакумэнту – з Галоўнага інспэктарату аховы навакольнага асяродзьдзя.
Тавар быў вернуты назад у Беларусь, а беларускі вадзіцель заплаціў штраф у памеры 6 тыс. злотых.
дг