• Грузінская апазыцыя пачала масавыя пратэсты супраць Саакашвілі
  • 23.05.2011

У Грузіі пачаліся масавыя пратэсты супраць урада Саакашвілі, арганізаваныя кааліцыяй апазыцыйных арганізацый і партый. Затрыманыя больш як 300 чалавек, некаторых з пратэстуючых чакаюць крымінальныя справы.

Апазыцыя абяцае працягваць акцыі пратэсту й далей, але сіл для паўнавартаснай рэвалюцыі ў супернікаў Саакашвілі відавочна не хапае.

У выхадныя ў Тбілісі ля будынка Грамадзкага тэлебачаньня прайшлі масавыя акцыі, арганізаваныя прыкладна дзесяцьцю грамадзкімі кааліцыямі й партыямі. Галоўнае патрабаваньне пратэстуючых – адстаўка Міхаіла Саакашвілі з пасады прэзыдэнта Грузіі, правядзеньне пазачарговых прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў.

Па розных ацэнках, у акцыі прынялі ўдзел ад 2 тысяч да 10 тысяч чалавек. У нядзелю раніцай спэцназ разагнаў акцыю. Паліцыянты выкарысталі сьлёзацечны газ і гумовыя кулі. Наступная акцыя адбудзецца 25 траўня.

дг