• Польскія пацыфісты “прывітаюць” Барака Абаму
  • 24.05.2011

Напрыканцы тыдня Польшчу наведае прэзыдэнт Злучаных штатаў Барак Абама. 27 і 28 траўня інцыятыва “Stop Wojnie” правядзе антываенныя дэманстрацыі.

Абаму “прывітаюць” транспаранты “Вывесьці войскі з Афганістану”, “Зачыніць вязьніцу ў Гуантанама”, “ Не базам ЗША ў Польшчы”.

Акцыя 27 траўня адбудзецца падчас банкету прэзыдэнтаў цэнтральнай і ўсходняй Эўропы. Яны прыбудуць ў польскую сталіцу на саміт. У ім прыме ўдзел і Барак Абама.

“Гэты ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру – насуперак надзеям мільёнам сваіх жа выбаршчыкаў і мільярдаў людзей ва ўсім сьвеце – аказаўся пасьлядоўнікам мілітарнай палітыкі свайго папярэдніка. Абама накіраваў дадатковыя некалькі дзясяткаў тысяч жаўнераў у Афганістан, а вайна ў гэтай краіне дасягнула свайго апагею за апошнія 15 гадоў. Ён не выканаў нават свайго абяцаньня зачыніць турму ў амэрыканскай базе Гуантанама на Кубе” – пішуць на старонцы арганізацыі яе прадстаўнікі. 

дг