Польшча адмоўна ставіцца да магчымай адмены альбо трансфармацыі Шэнгенскага пагадненьня. Пазыцыю Варшавы прадставіў учора ў Брусэлі прэм’ер-міністар Дональд Туск.
Д. Туск: Зьмены ў Шэнгенскім пагадненьні – гэта крайнасьць і мы хацелі б гэтага пазьбегнуць. Але калі такі мэханізм усё ж будзе прыняты, то мы настойваем на тым, каб ён меў агульнаэўрапейскі характар.
Заява Дональда Туска была адказам на дэклярацыю Эўракамісіі, якая пад ціскам Францыі й Італіі, загаварыла пра вяртаньне памежнага кантролю на некаторых адрэзках унутранных межаў ЭЗ.
Парыж і Рым баяцца плыні нелегальнай іміграцыі з Паўночнай Афрыкі. Найбольш радыкальнай у гэтым накірунку пайшла Данія, якая заявіла пра ўвядзеньне пашпартнага кантролю на мяжы зь Нямеччынай і Швэцыяй.
дг