• Пракурор патрабуе ад 5 да 12 гадоў турмы жаўнерам з Нангар-Кэль
  • 24.05.2011

Пракурор запатрабаваў ад 5 да 12 гадоў турмы сямі польскім жаўнерам якія, па вэрсіі сьледзтва, забілі мірных жыхароў у афганскай мясцовасьці Нангар-Кэль.

Паводле пракуратуры, жаўнеры парушылі ня толькі польскае заканадаўства, але й гаагскую ды жэнэўскую канвэнцыі: абстралялі грамадзянскі аб’ект.

Камандзіру групы пракурор запатрабаваў даць 12 гадоў пазбаўленьня волі, для рэшты жаўнераў – ад 5 да 10 гадоў. Апрача гэтага, усе абвінавачаныя могуць страціць грамадзянскія правы на 5-10 гадоў. У выпадку прызнаньня судом іх віны, кожны жаўнер павінен будзе заплаціць сям’і загінуўшага па 20 тыс. даляраў кампэнсацыі. Па некалькі тысяч атрымаюць трое параненых.

У жніўні 2007 году польскія жаўнеры выстралілі некалькі снарадаў на будынкі ў вёсцы Нангар-Кэль. Загінулі шасьцёра мірных жыхароў, у тым ліку трое дзяцей. Жаўнеры сваю віну не прызнаюць.

дг