• Будзе дэмакратыя - будзе дапамога
  • 25.05.2011

Эўразьвяз хоча больш шчыльна паставіць у залежнасьць выдзяленьне дапамогі суседнім краінам ад дынамікі іхных дэмакратычных пераменаў.
 
Гаворка ідзе тое, што фінансавая дапамога, якая выдзяляецца ў рамках праграмы „Эўрапейская палітыка добрасуседзтва” будзе паступаць з улікам такіх паказчыкаў, як напрыклад, наяўнасьць сумленных выбараў, незалежных судоў і свабоднай прэсы, - паведамляецца ў сёньняшняй заяве Эўракамісіі.

Адначасова Эўракамісія прапануе павялічыць бюджэт гэтых праграмаў да 1 мільярда 200 мільёнаў эўра на пэрыяд да 2013 году.

Нагадаем, у праграме „Эўрапейская палітыка добрасуседзтва” ўдзельнічаюць 16 краін былога Савецкага Саюзу, Блізкага Ўсходу й Паўночнай Афрыкі.

аз