• Качыньскі плянуе ўдзельнічаць у сустрэчы з Б. Абамам
  • 25.05.2011

Яраслаў Качыньскі заявіў, што намераны ўдзельнічаць у сустрэчы прадстаўнікоў палітычных партыяў з Баракам Абамам.

Старшыня найбуйнейшай апазыцыйнай партыі “Права й справядлівасьць” заявіў, што гэта ў імя інтарэсаў краіны.

Пакуль аднак Яраслаў Качыньскі не пазнаёміўся з падрабязнасьцямі плянаванай сустрэчы, таму ня ведае, ці будзе мець нагоду асабіста паразмаўляць з амэрыканскім прэзыдэнтам.

Сустрэча амэрыканскяга прэзыдэнта зь лідарамі польскіх палітычных партый заплянаваная на суботу перад поўднем. Прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі запрасіў у Прэзыдэнцкі палац, між іншым, прэм’ер-міністра Дональда Туска, Яраслава Качыньскага, Гжэгажа Наперальскага й Яанну Клюзік-Расткоўскую.

аз