• У Варшаву прыбываюць прэзыдэнты 20-ці эўрапейскіх краін
  • 26.05.2011

Больш за 20 прэзыдэнтаў пацьвердзілі свой удзел у XVII саміце лідараў краін Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. Сустрэча распачнецца заўтра ў Варшаве. Увечары саміт наведае Барак Абама. Гаспадаром саміту будзе Браніслаў Камароўскі.

У польскую сталіцу прыедуць прэзыдэнты Нямеччыны, Італіі, Чэхіі, Аўстрыі, Украны й Харватыі. А 10-ай гадзіне гасьцей саміту прывітае прэзыдэнт Польшчы.

Першая дыскусія ўдзельнікаў саміту будзе прысьвечана пытаньням дапамогі дзяржавам Паўночнай Афрыкі.

Першы саміт лідараў дзяржаў Цэнтральна-ўсходняй Эўропы адбыўся ў 1992 годзе ў аўстрыйскім Зальцбургу, а апошні тры гады таму ў Сэрбіі. Менавіта тады экс-прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі заявіў, што чарговы самі адбудзецца ў Польшчы.

дг