Пытаньні дэмакратыі й правоў чалавека, а таксама міжнародная бясьпека будуць у цэнтры ўвагі перамоваў прэзыдэнтаў Польшчы й ЗША. Браніслаў Камароўскі й Барак Абама падчас размоваў закрануць таксама сытуацыю ў Беларусі, пра што кіраўнік польскай дыпляматыі Радаслаў Сікорскі сказаў учора ў інтэрвію польскаму інфармацыйнаму тэлеканалу
TVP- INFO.
Варта згадаць, што пазыцыі ЗША й Польшчы па пытаньні Беларусі вельмі блізкія.
Польшча даволі моцна прасоўвае канцэпцыю стварэньня фонду на карысць дэмакратыі, гэтыя імкненьні таксама падтрымліваюцца ЗША.
кр