Суд у Бялградзе згадзіўся на экстрадыцыю генэрала Раткі Младзіча ў Гаагу.
Младзіча арыштавалі ў чацьвер раніцай у Сэрбіі. Трыбунал у Гаазе вінаваціць яго ў ваенных злачынствах, у тым ліку ў арганізацыі забойства 8 тысяч мусульманаў у Срэбраніцы.
Ратко Младзіч на пачатку 1990-х гадоў камандаваў арміяй басьнійскіх сэрбаў.
Канчатковае рашэньне аб выдачы Младзіча ў Гаагу будзе прымаць Міністэрства юстыцыі Сэрбіі.
аз