• У Варшаве праходзіць саміт краінаў Цэнтральна-ўсходняй Эўропы
  • 27.05.2011

Дэмакратыя ў балканскіх краінах і ў Паўночнай Афрыцы, - гэта галоўная тэма саміту лідараў краінаў Цэнтральна-ўсходняй Эўропы, які праходзіць у Каралеўскім замку ў Варшаве.

У сваім выступленьні напачатку саміту прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі  падкрэсьліў, што краіны Цэнтральна-ўсходняй Эўропы пераадолелі складаных шлях да дэмакратыі й свабоды. Таму яны могуць быць прыкладам і падтрымкай у працэсе дэмакратызацыі іншых частак сьвету.

Бранісляў Камароўскі: Цяпер гаворка ідзе пра тое, каб адказаць на пытаньне, ці зможам мы сабе дазволіць дапамагаць іншым і якім чынам. Гаворка ідзе пра дапамогу суседзям Эўразьвязу, як на Ўсходзе, так і на Поўдні.

- заявіў прэзыдэнт Польшчы.

У саміце ўдзельнічаюць 20 лідараў, у тым ліку, прэзыдэнт Косава. Менавіта па гэтай прычыне ў Варшаву не прыляцелі прадстаўнікі Сэрбіі й Румыніі.

Увечары да ўдзельнікаў сустрэчы далучыцца прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Барак Абама.

аз