• Б. Абама прыбыў зь першым візытам у Польшчу
  • 27.05.2011

Зь першым візытам у Варшаву прыляцеў прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Барак Абама.

Візыт у Польшчы зьяўляецца апошнім этапам ягонага турнэ па Эўропе. 

Увечары лідар ЗША будзе вячэраць зь кіраўнікамі дзяржаваў Цэнтральна- ўсходняй Эўропы, якія ўдзельнічаюць у саміце ў Варшаве, а заўтра сустрэнецца, між іншым, з прэзыдэнтам і прэм’ер-міністрам Польшчы.

Галоўныя тэмы, якія будуць закранацца падчас візыту амэрыканскага прэзыдэнта, гэта вайсковае супрацоўніцтва, радовішчы сланцавага газу ў Польшчы й адмена візаў для палякаў. Як паведаміў учора кіраўнік польскай дыпляматыі Радаслаў Сікорскі, Браніслаў Камароўскі й Барак Абама падчас размоваў закрануць таксама сытуацыю ў Беларусі.

Візыт Барака Абамы мае рабочы характар, між іншым, таму ён прыляцеў у Варшаву бяз жонкі. Мішэль Абама, пасьля заканчэньня візыту ў Вялікабрытаньні, вярнулася ў ЗША.

аз