Польскае Міністэрства замежных справаў, у выдадзенай сёньня заяве, рашуча асуджае чагровыя рэпрэсійныя дзеяньні ўладаў Беларусі ў дачыненьні да мясцовай апазыцыі.
„Выносячы жорсткія прысуды для экс-кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі, гэтым разам, Мільколу Статкевічу й Джмітрыю Ўсу, аўтарытарныя ўлады ў Менску ня робяць высновы з цяперашняй складанай сытуацыі й працягваюць хвалю рэпрэсіяў у дачыненьні да ўласных грамадзянаў, якіх адзінай віной была спроба далучыцца да натуральнага працэсу дэмакратызацыі краіны”, - чытаем у дакумэнце.
„Асуджэньне кандыдатаў на турэмнае зьняволеньне зьяўляецца асаблівым прэцэдэнтам у сучаснай гісторыі Эўропы, якая імкнецца да разьвіцьця дэмакратычных свабодаў і правоў чалавека.
Паводзячыся такім чынам, улады Беларусі хочуць працягваць палітыку запалоху й здушэньня ўсё больш выразна бачнага імкненьня беларускага народу да жыцьця ва ўмовах, якія адпавядаюць годнасьці эўрапейскага грамадзтва XXI”.
У сваёй заяве польскае МЗС яшчэ раз заклікае беларускія ўлады вызваліць усіх палітычных вязьняў.
аз