Сустрэча з прэзыдэнтам Браніславам Камароўскім і прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам, гэта асноўныя пункты другога дня візыту ў Польшчу прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Барака Абамы.
Амэрыкснакі палітык прыляцеў у Варшаву ўчора ўвечары ды ўдзельнічаў у сустрэчы прэзыдэнтаў краінаў Цэнтральна-ўсходняй Эўропы. Гэта ягоны перўшы візыт у Польшчу.
Другі дзень візыту пачаўся сустрэчай з прэзыдэнтам Браніславам Камароўскім пасьля чаго заплянаваныя выступленьні абодвух лідараў. Пазьней Барак Абама сустрэнецца з польскімі палітыкамі. З Прэзыдэнцкага палацу лідар ЗША накіруецца ў Канцылярыю прэм’ер-міністра на ўрачыстае сьнеданьне й размовы з Дональдам Тускам.
З абодбума польскімі палітыкамі Абама будзе размаўляць пра вайсковае супрацоўніцтва, радовішчу сланцавага газу ў Польшчы, візы для палякаў і сытуацыю ў арабскіх краінах.
Пасьля супольнай прэс-канфэрэнцыі зь кіраўніком польскага ўраду, амэрыканскі лідар паедзе у палёвую катэдру Войска Польскага, дзе ўскладзе кветкі да памятнай дошкі ахвярам смаленскай авіякатастрофы й сустрэнецца з часткай гэтак званых смаленскіх сем’яў.
Пасьля 15 мясцовага часу Барак Абама адляціць у Вашынгтон.
аз