• Камароўскі й Абама размаўлялі пра сытуацыю ў Беларусі
  • 28.05.2011

Пасьля заканчэньня сустрэчы з Баракам Абамам кіраўнік польскай дзяржавы заявіў, што важным пунктам размовы было пытаньне заангажаваньня ў будаўніцтва дэмакратыі ў бліжэйшым суседзтве Эўропы, у тым ліку ў Беларусі.

Браніслаў Камароўскі: Дзе дайшло да трагічнага падзеньня працэсу дэмакратызацыі. Дзе даходзіць да затрыманьняў і прысуджаньня да турэмнага зьняволеньня прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі, кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах. Дзе праходзіць акцыя ў абарону затрыманага журналіста й карэспандэнта польскай прэсы. Я цeшуся, што па гэтым пытаньні нашыя погляды поўнасьцю супадаюць. Гаворка ідзе пра непахісную пазыцыю ў дачыненьні да правоў чалавека й грамадзяніна ў Беларусі.

- сказаў прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі.

У сваю чаргу Барак Абама пераконваў, што Польшча й ЗША павінны супольна падтрымліваць беларускае грамадзтва ды дэмакратычныя перамены ў згаданай краіне.

Амэрыканскі палітык дадаў, што парушэньні асноўных правоў дэмакратыі ў Беларусі можа аказаць адмоўны ўплыў на стабільнасьць усяго рэгіёну. 

аз