З 1 ліпеня Расея адменіць забарону на экспарт збожжа, - заявіў прэм’ер-міністар Ўладзімір Пуцін падчас сустрэчы зь віцэ-прэмерам краіны Віктарам Зубковым.
Кіраўнік расейскага ўраду сказаў, што эмбарга ня будзе прадоўжана, паколькі Міністэрства сельскай гаспадаркі й іншыя дзяржаўныя ўстановы павінны падтрымліваць інтарэсы расейскіх фэрмэраў.
Уведзенае ў жніўні мінулага году эмбарга на экспарт збожжа мела на мэце спыніць вываз збожжа за мяжу ў сувязі зь мінулагоднім неўраджаем.
аз