• Amnesty International адзначае 50-годзьдзе
  • 28.05.2011

Сёньня міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International адзначае 50-годзьдзе.

Усясьветная кампанія з патрабаваньнем вызваленьня палітзьняволеных пачалася 28 траўня 1961 году, калі быў надрукаваны артыкул „Забытыя вязьні”. Ягоным аўтарам быў брытанскі адвакат Пітэр Бэнэнсан.

Пазьней была створаная арганізацыя Amnesty International, мэта якой - барацьба за вызваленьне вязьняў сумленьня.

У 1977 годзе арганізацыя стала ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру. 

Урачыстасьці з нагоды 50-годзьдзя Amnesty International адбудуцца ня толькі ў Лёндане, дзе знаходзіцца яе штаб-кватэра, але таксама ў многіх іншых краінах сьвету.

аз