• Камітэт па правах чалавека ПА АБСЭ асудзіў прысуды ў Менску
  • 28.05.2011

Прысуд Міколу Статкевічу й Зьмітру Вусу, а таксама ранейшы прысуд Андрэю Саньнікаву сьведчаць пра сур’ёзны недахоп павагі да палітычнага дыялёгу з боку беларускіх уладаў, -  лічыць старшыня Камітэту ПА АБСЭ па дэмакратыі, правах чалавека й гуманітарных пытаньнях Вальбурга Габсбург Дуглас.

Паводле яе слоў, у пакараньні доўгімі турэмнымі тэрмінамі трох апазыцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта „цяжка ўбачыць што-небудзь іншае за палітычную адплату тым, хто агучвае сваё незалежнае меркаваньне”.

Старшыня парлямэнцкага камітэту АБСЭ выказала надзею на тое, што беларускія ўлады ўсё ж „перагледзяць свае рашэньні й прадэманструюць гатоўнасьць удзельнічаць у рэальным палітычным працэсе.”

svaboda.org/аз