Кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск і прэзыдэнт Злучаных Штатаў Барак Абама размаўлялі пра сытуацыю ў Беларусі.
Лідар ЗША падкрэсліў, што сытуацыя ў згаданай краіне абавязкова мусіць памяняцца.
Барак Абама: З асаблівай увагай мы абмеркаўвалі сытуацыю ў Беларусі, якая непрымальная. Прэзыдэнт Лукашэнка паказвае, што ён абсалютна не зьвяртае ўвагі на дэмакратычныя каштоўнасьці, прынцыпы прававой дзяржавы й правы чалавека ўласнага народу.
- сказаў прэзыдэнт ЗША пасьля заканчэньня размоваў з кіраўніком польскага ўраду.
аз