• Жыхары Мальты падтрымалі ў рэфэрэндуме права на разводы
  • 30.05.2011

Жыхары Мальты падтрымалі ў рэфэрэндуме права на разводы. Мальта - адна з найбольш каталіцкіх краін у сьвеце, зьяўляецца адзінай дзяржавай у Эўрапейскім Зьвязе, дзе на сёньняшніх дзень разводы юрыдычна забароненыя. Пакуль што афіцыйныя вынікі рэфэрэндуму невядомыя, але, паводле ўлад Мальты, большасьць жыхароў выказалася за ўнясеньне разводаў у заканадаўства. Яўка склала 72%. Вынікі рэфэрэндуму не азначаюць, што законы будуць аўтаматычна зьмененыя. Пытаньне разводаў павінен яшчэ разгледзіць парлямэнт Мальты.    

вс