• "Барсэлёна" перамагла, псэўдабалельшчыкі напалі на паліцыю
  • 29.05.2011

Да раніцы балельшчыкі сьвяткавалі ўчарашнюю перамогу футбольнай каманды «Барсэлёна» ў матчы за Кубак Эўропы. Гішпанцы перамаглі «Манчэстэр Юнайтэн» зь лікам 3:1. Добры настрой пасьля перамогі сапсавалі аднак псэўдабалельшчыкі. У выніку сутыкненьня з паліцыяй праваахоўныя ворганы затрымалі 111 чалавек, 132 асобы параненыя, паведамляе з Барсэлёны карэспандэнтка Польскага радыё. У выніку бандыцкіх эксцэсаў псэўдабалельшчыкаў зьнішчаны крамы, аўтамабілі ды гарадзкая інфраструктура ў цэнтры сталіцы Каталёніі. Група бандытаў у складзе каля 300 чалавек напала на паліцыянтаў, які сачылі за парадкам. Супакоіць псэўдазаўзятараў паліцыі ўдалося толькі пасьля 3 гадзін.

вс