У студзені-красавіку вытворчасьць тэлевізараў у Беларусі зьнізілася на 9,1% у адносінах да такога ж леташняга пэрыяду й склала 136 тысяч.
Паводле зьвестак Белстата, таксама зьнізілася вытворчасьць аўтаматычных тэлефонных станцый — на 43,7% да 40 тыс. нумароў.
Вытворчасьць іншага электра-, электроннага й аптычнага абсталяваньня ўзрасла.
Запасы прадукцыі на 1 мая 2011 года ў гэтай галіне склалі 392,4 млрд. рублёў, альбо 91% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасьці. Запасы тэлевізараў склалі 45,2 тыс., або 133% сярэднямесячнай вытворчасьці, DVD-прайгравальнікаў — 6.237 (у 2,6 разу больш).
БелаПАН/вс