• У Варшаве зьбіраецца Рада нацыянальнай бясьпекі
  • 30.05.2011

Сёньня ў Варшаве зьбіраецца Рада нацыянальнай бясьпекі. Прэзыдэнт, кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі краіны ды астатнія чальцы згаданага воргану будуць абмяркоўваць пытаньні, датычныя Супольнай палітыкі бясьпекі й абароны, як прыярытэт польскага старшынства ў Радзе Эўразьвязу.

Сёньняшняя сустрэча будзе таксама нагодай падсумаваньня вынікаў візыту ў Польшчу прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Барака Абамы.

аз