Да 15 павялічылася колькасьць сьмяротных ахвяраў сутычак у горадзе Таіз у Емэне. Урадавыя сілы пачалі страляць па дэманстрантах, якія патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха.
Сотні асобаў былі параненыя. Паводле працаўнікоў мясцовага шпіталя, колькасьць ахвяраў можа павялічыцца.
Да сутычак удзельнікаў дэманстрацыяў з урадавымі сіламі дайшло таксама ў сталіцы Емэну, Сане.
аз