• Індыйска-пакістанскія спрэчкі за ледавік у Гімалаях
  • 30.05.2011

У Нью-Дэлі пачаліся індыйска-пакістанскія размовы на тэму памежнай спрэчкі ў рэгіёне ледавіка Сяхэн у Гімаляях.

Ледавік зяўляецца найвышэй у сьвеце распаложанай тэрыторыяй, якой датычаць памежныя сутычкі ўзброеных сілаў Індыі й Пакістану.

Абедзьве краіны дэкляруюць імкненьне да дэмілітарызацыі распаложанага на вышыні 6 тысячаў мэтраў над узроўнем мора рэгіёну. Спрэчка за мяжу прычыняецца да таго, што абедзьве краіны ўтрымліваюць на ледавіку свае арміі, між якімі час ад часу даходзіць да сутычак.

Цягам некалькіх дзясяткаў гадоў канфлікту за Сяхэн загінулі больш за 2 тысячы індыйскіх і 1,5 тысячы пакістанскіх жаўнераў.

аз