• Разам у Аўстраўках і Сагрыні
  • 31.05.2011

Прэзыдэнты Польшчы і Ўкраіны ўпершыню сумесна ўшануюць памяць палякаў, забітых у Аўстраўках на Валыні, і ўкраінцаў, забітых у вёсцы Сагрынь пад Люблінам. Паводле неафіцыйнай інфармацыі Польскага радыё, урачыстасьці адбудуцца 30 жніўня.

Уступная дамова адносна супольнага ўшанаваньня памяці забітых палякаў і ўкраінцаў была дасягнута падчас афіцыйнага візыту Віктара Януковіча ў Польшчу ў лютым бягучага году. Нюансы былі абмеркаваныя падчас апошняй размовы польскага і ўкраінскага прэзыдэнтаў у часе саміта краін Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы.

Трагедыя ў Астраўках здарылася 30 жніўня 1943 году. Тады ад рук жаўнераў Украінскай паўстанцкай арміі й мясцовага ўкраінскага насельніцтва загінула каля 2 тыссяч палякаў, у тым ліку жанчыны й дзеці. У сваю чаргу жаўнеры Арміі Краёвай, атакуючы 10 сакавіка 1944 году Сагрынь, спалілі вёску, дзе жылі ўкраінцы. Паводле розных дадзеных, загінула ад 200 да 800 чалавек.
 
У абедзьвюх мясцовасьцях прэзыдэнты Камароўскі й Януковіч адкрыюць помнікі ахвярам.

кр