• Польшчы не пагражае эпідэмія заражэньня кішэчнай палачкай
  • 01.06.2011

Польшчы не пагражае эпідэмія заражэньня кішэчнай палачкай, ацэньвае Інстытут грамадзкага здароўя. Інстытут атрымаў пробу аналізу, узятага ад пацыенткі, заражанай бактэрыяй, якая знаходзіцца ў шпіталі Шчэціна. Жанчына заразілася ў Нямеччыне. Інстытут раіць паўстрымацца ад спажываньня сырой агародніны, купляць прадукты толькі ў правераных месцах і ўсё дакладна мыць. Паніка паявілася пасьля таго, як у Нямеччаыне аднатавана больш за тысячу заражэньняў бактэрыяй кішэчнай палачкi ў выніку спажыцьця сырых агуркоў, імпартаваных зь Гішпаніі. Аднатавана некалькі сьмяротных сыходаў.  Гішпанскія вытворцы заяўляюць, што ў краіне няма эпіцэнтру заражэньня бактэрыяй. Калі гэта будзе даказана, урад у Мадрыдзе зьвернецца ў Эўразьвяз па кампэнсацыю на пакрыцьцё стратаў.

кр