Вайсковы суд у Варшаве апраўдаў польскіх жаўнераў, абвінавачаных у забойстве мірных жыхароў афганскай вёскі Нангар-Хэль.
25 траўня пракурор патрабаваў пакараць польскіх вайскоўцаў тэрмінам зьняволеньня ад 5 да 12 гадоў. Аднак судзьдзя палічыў, што адсутнічаюць дастатковыя доказы віны палякаў удзельнікаў міжнароднай місіі ў Афганістане.
У жніўні 2007 году польскія жаўнеры абстралялі будынкі ў вёсцы Нангар-Хэль. Загінулі шасьцёра мірных жыхароў, у тым ліку трое дзяцей.
Паводле пракуратуры, жаўнеры парушылі ня толькі польскае заканадаўства, але й Гаагскую ды Жэнэўскую канвэнцыі: адкрылі агонь па мірным аб'екце.
У сваю чаргу адвакат сьцьвярджаў, што адной з прычынаў трагедыі стала няспраўная агнястрэльная зброя.
аз