З моманту падзеньня ў Польшчы камуністычнай сыстэмы на пераломе 1980/90 гадоў амэрыканскія фірмы заінвэставалі ў Польшчы 12 млрд. даляраў. У 2009 годзе інвэстыцыі склалі 400 млн. даляраў ЗША. Згодна са статыстычнымі дадзенымі, у Польшчы працуе больш за 750 фірмаў з амэрыканскім капіталам, у якіх працаўладкавана 200 тыс. чалавек. Кампаніі з-за акіяну найчасьцей інвэстуюць у прамысловасьць, гандаль, цэнтры сэрвіснага абслугоўваньня аўтамабіляў, фінансавыя ўстановы ды страхавы сэктар.
вс