Сёньня Італія сьвяткуе 65-ю гадавіну абвяшчэньня рэспублікі ды 150-ю гадавіну аб’яднаньня краіны.
У Рыме парад Узброеных сіл Італіі прыняў прэзыдэнт краіны Джорджыа Напалітана. На ўрачыстасьці прысутнічалі кіраўнікі ды прэзыдэнты 31 краіны ды 80 замежных дэлегацый.
Па галоўнай вуліцы Рыму Вія деі Форы Імпэрыялі прайшлі італьянскія войскі ўсіх радоў у абмундзіраваньні з апошніх 150 гадоў. Мерапрыемства закончылася авіяцыйным парадам.
На сьветкаваньне Дня Рэспублікі прыбылі, між іншым, прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў, кіраўнік Польшчы Браніслаў Камароўскі, віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн ды кароль Гішпаніі Хуан Карлас, які, дарэчы, нарадзіўся ў Рыме ў 1938 годзе.
Вечарам прэзыдэнт Італьянскай Рэспублікі запрасіў ганаровых гасьцей на ўрачыстую вячэру ды на сьвяточны канцэрт.
вс