• У Афганістане загінуў польскі жаўнер
  • 02.06.2011

У Афганістане загінуў польскі жаўнер. Старэйшы капрал памёр у выніку атрыманых раненьняў.
Трагедыя здарылася сёньня раніцай у паўднёвай частцы правінцыі Газьні. Па польскім патрулю быў адкрыты агонь з агнястрэльнай зброі й супрацьтанкавых гранатамётаў. У выніку абстрэлу параненыя трое польскіх жаўнераў, адзін зь іх памёр. Двое астатніх вайскоўцаў знаходзяцца ў стане, які не пагражае іх жыцьцю.
Сьмерць старэйшага капрала – гэта 27 сьмяротны выпадак сярод польскага вайсковага кантынгенту ў Афганістане.

вс