• Кацярына Кастусёва - без працы
  • 02.06.2011

З дачкой экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Рыгора Кастусёва Кацярынай не прадоўжаны працоўны кантракт. Яна зьяўляецца настаўніцай музыкі. Рыгор Кастусёў лічыць, што дачку звольнілі з-за яго палітычнай дзейнасьці. У сваю чаргу адміністрацыя дзіцячай школы мастацтваў № 6 Магілёва заяўляе, што працоўны кантракт не прадоўжаны выключна з прафэсійнага боку.
Кацярына Кастусёва - сябра Партыі БНФ. Падчас выбарчай кампаніі свайго бацькі працавала ў яго штабе.
Рыгор Кастусёў сьцвярджае, што з-за яго палітычнай дзейнасьці ўлада карае яго дзяцей. Самога палітыка ў 2001 годзе вымусілі звольніцца з пасады кіраўніка Шклоўскага камунальнага ўпраўленьня. Яго старэйшую дачку звольнілі з працы пасьля парлямэнцкіх выбараў, а ў сына зьявіліся праблемы ў ВНУ.

БелаПАН/вс