• Прэзыдэнт Эстоніі: кропкавыя санкцыі супраць беларускага рэжыму
  • 02.06.2011

Прэзыдэнт Эстоніі Тоомас Хэндрык Ільвэс у Таліне на сустрэчы зь міністрам замежных справаў Вугоршчыны Янашам Мартоньі заклікаў Эўразьвяз да кропкавых санкцый супраць беларускага рэжыму.
Паводле кіраўніка Эстоніі, Эўрасупольнасьць павінна працягнуць руку дапамогі народу Беларусі, адначасова выкарыстоўваючы вельмі дакладна накіраваныя санкцыі супраць рэжыму, каб ад іх не пацярпелі звычайныя грамадзяне.

БелаПАН/вс