• Кішэчная палачка: сяляне з ЭЗ лічаць страты
  • 03.06.2011

Эўрапейскія сяляне падлічваюць страты ў выніку хвалі атручаньня кішэчнай палачкай. А гішпанскія фэрмэры патрабуюць кампэнсацый ад Эўрапейскага Зьвязу. Спачатку зьявіліся падазрэньні, што спажыўцы атручваліся заражанымі бактэрыяй гішпанскімі агуркамі. Аднак цяпер гэтая гіпотэза абвергнутa, хоць спэцыялістам надалей не ўдалося знайсьці крыніцу інфэкцыі. Экспарт садавіны ды агародніны значна зьнізіўся. Напрыклад, штотыдзень гішпанскія сяляне трацяць каля 200 млн. эўра. У рамках пратэсту яны высыпалі перад адным зь нямецкіх консульстваў тоны агародніны, бо менавіта немцы заяўлялі, што пагроза сыходзіць зь Гішпаніі.
Тым часам Расея ўвяла эмбарга на імпарт садавіны й агародніны з краін Эўразьвязу. Гэтая мера наймацней ударыць па сельскагаспадарчых экспарцёрах зь Гішпаніі, Францыі, Нямеччыны й Польшчы.
У выніку заражэньня кішэчнай палачкай памерлі 18 чалавек – 17 у Нямеччыне ды адзін у Швэцыі. У Польшчы ў шпіталях з атручаньнямі знаходзяцца трое грамадзян, якія перад захворваньнем знаходзіліся ў Германіі.    

вс