У Нью-Ёрку прайшло першае моднае пацучынае шоў, на якое прыбылі некалькі соцен ручных грызуноў ды іх гаспадароў. Галоўнай зоркай фэшн-шоў стала аматарка хатніх пацукоў ды адначасова дызайнэр вопраткі для гэтых зьвяркоў Ада Ніўс. Куцюр’е падрыхтавала для пацукоў некалькі выхадных нарадаў, сярод якіх смокінг, вясельная сукенка й сукенка дружкі маладой, а таксама паўсядзённыя рэчы: блузкі, камізэлькі, спадніцы. Кожны з ансамблей каштуе каля 80 даляраў. Высокая цана тлумачыцца выкарыстаньнем дарагой фурнітуры ды якасных тканін. А мадэлямі на фэшн-шоў выступілі пацукі, прадастаўленыя адным зь мясцовых пітомнікаў.
Попыт на вопратку для хатніх жывёл павялічыўся некалькі гадоў таму, калі стала модным разводзіць сабакаў дэкаратыўных пародаў. Вопратку й аксэсуары для іх можна набыць у заалягічных крамах. А вось для такіх жывёлін, як пацукі, нарады шыюць вельмі рэдка й, як правіла, пад заказ.
вс