• У больш чым паловы палякаў і полек існуюць праблемы з сэксам
  • 04.06.2011

У больш чым паловы палякаў і полек існуюць праблемы з сэксам, хоць большасьць зь іх задаволена сваім сэксуальным жыцьцём. Гэта вынікае са справаздачы на тэму сэксуальнага жыцьця ў Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропе. Справаздачу прадставіў вядомы польскі сэксуоляг прафэсар Зьбігнеў Леў-Старовіч на Міжнародным кангрэсе сэксуальнага жыцьця й размнажэньня, які праходзіць у Варшаве. Паводле спэцыяліста, у Польшчы праблемы з сэксуальным жыцьцём мае столькі ж людзей, колькі й на захадзе, аднак значна менш палякаў зьвяртаецца па дапамогу да спэцыялістаў. Прафэсар Леў-Старовіч кажа, што ў Польшчы многія саромеюцца пайсьці зь візытам да сэксуоляга.
Удзел у міжнародным кангрэсе прымае больш за 1 тыс. лекараў і спэцыялістаў з розных эўрапейскіх краін.   

вс