• Польшча: трэці чалавек заразіўся кішэчнай палачкай
  • 03.06.2011

Сёньня ў Польшчы выкрыты трэці выпадак заражэньня цяжкай мутацыяй кішэчнай палачкі. 25-гадовы мужчына знаходзіцца ў шчэцінскім шпіталі. У гэтай жа мэдыцынскай установе лечацца інфэкаваныя 44-гадовы мужчына ды жанчына. Усе трое раней былі ў Нямеччыне. 25-гадовы пацыент у нядзелю зьеў у Нямеччыне страву з сырой агароднінай. Стан здароўя пацыентаў стабільны, хоць у жанчыны назіраюцца праблемы з працай нырак.

вс