• Прадстаўнік ФПБ: сытуацыя пагражае сацыяльным напружаньнем
  • 03.06.2011

Старшыня Менскага гарадзкога аб’яднаньня прафсаюзаў Мікалай Беланоўскі лічыць, што давер насельніцтва да ўрада захаваецца максімум да сярэдзіны жніўня, калі ўлады не распачнуць радыкальных крокаў па паляпшэньні сытуацыі ў эканоміцы. Паводле дзеяча афіцыйных прафсаюзаў, урад ужо прайграў інфармацыйную й эканамічную вайну й выправіць сытуацыю можна толькі рэальнымі дзеяньнямі, а не абяцаньнямі. Беланоўскі лічыць, што давер насельніцтва да ўраду захаваецца да сярэдзіны жніўня, гэта значыць да значнага росту выдаткаў працоўных, зьвязаных з пачаткам ацяпляльнага сэзону й падрыхтоўкай дзяцей да школы.
Паводле прадстаўніка прафсаюзаў, у выпадку непрыняцьця ўладамі захадаў можа ўскладніцца сытуацыя на прадпрыемствах рэальнага сэктара эканомікі, адбыцца зьніжэньне занятасьці й рост сацыяльнай напружанасьці ў краіне.

інтэрфакс/вс